БЕЛ Ł РУС

Польская паліцыя знайшла пашкоджаны дрон пад Бяла-Падляскай

10.09.2025 / 8:20

Nashaniva.com

Сёння польскія вайскоўцы збілі некалькі дронаў, якія парушылі паветраную прастору Польшчы падчас масіраванай атакі Расіі на Украіну. Усяго ж адсочвалася больш за 10 цэляў.

Maps.google.com

Пашкоджаны дрон быў знойдзены ў раёне населенага пункта Часнуўка, які знаходзіцца недалёка ад Бяла-Падляскі, гэта прыкладна 30 км ад мяжы Беларусі.

«А 5:40 у населеным пункце Часнуўка (Бельскі павет) паліцыя пацвердзіла выяўленне пашкоджанага беспілотніка. Мы апавясцілі адпаведныя службы. Мерапрыемствы працягваюцца», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

А 9-й па мінскім часе ўрад Польшчы склікае тэрміновую раду бяспекі з-за начной сітуацыі.

Чытайце таксама:

Польшча збірае экстранную раду бяспекі

У Польшчу заляталі расійскія шахеды. Улады заклікалі людзей не выходзіць з дому

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў

У Польшчу заляталі расійскія шахеды. Улады заклікалі людзей не выходзіць з дому

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА

Каментары да артыкула