БЕЛ Ł РУС

Польшча збірае экстранную раду бяспекі

10.09.2025 / 8:15

Nashaniva.com

Польшча збірае экстранную раду бяспекі а 8:00 (9:00 па Мінску) на фоне занепакоенасці пасля ранішняга інцыдэнту, паведаміў прэс-сакратар урада краіны.

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск. Фота Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Сёння ноччу ў выніку атаку ракетамі і дронамі Украіны Расіяй некалькі дронаў заляцелі на тэрыторыю Польшчы.

Былі закрытыя аэрапорты Варшавы, Жэшува і Любліна, у неба ўздымалася авіяцыя і сілы СПА, жыхарам трох ваяводстваў рэкамендавалі не выходзіць на вуліцу.

Чытайце таксама:

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў

У Польшчу заляталі расійскія шахеды. Улады заклікалі людзей не выходзіць з дому

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА

Каментары да артыкула