БЕЛ Ł РУС

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў

10.09.2025 / 7:44

Nashaniva.com

Беларусы на другім месцы сярод замежнікаў

У Польшчы працуе 1,067 мільёна замежнікаў, паведаміў Most са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ведамства Польшчы. За год паказчык вырас на 5,5%.

Даныя пра занятасць замежнікаў публікуюцца з затрымкай. Інфармацыя, апублікаваная 9 верасня, паказвае сітуацыю па стане на 31 сакавіка 2025 года.

Больш за ўсё ў Польшчы занята ўкраінцаў — 714,9 тыс. Гэта на 3,6% больш, чым годам раней.

Беларусы — на другім месцы. Яны складаюць 11% занятых замежнікаў, гэта каля 117 тыс. чалавек. На трэцім — грузіны (2,3%, або каля 25 тыс. чалавек).

Структура занятасці насельніцтва ў Польшчы ў разрэзе грамадзянства. Крыніца: GUS

Амаль 38% замежнікаў працуюць не па працоўных, а па грамадзянска-прававых дамовах, то-бок дамовах даручэння працы (umowy zlecenie), агенцкіх ды інш.

У рэальнасці доля тых, хто не мае працоўнай дамовы, яшчэ большая. Але статыстычныя даныя не ўлічваюць тых, хто працуе па дамовах падраду (umowy o dzieło), а таксама занятых у якасці памочнікаў фермераў.

Каля 20% занятых замежнікаў выбіраюць сталічны рэгіён. Таксама ў лідарах Ніжнясілезскае, Вялікапольскае і Сілезскае ваяводствы.

Чытайце таксама:

175 тысяч беларусаў эмігравалі ці выехалі на працу ў ЕС у 2024-м. Найбольш у Польшчу, а Германію здагнала Іспанія

Каментары да артыкула