БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Для беларусаў мяжа з Польшчай — мяжа са свабодным светам

9.09.2025 / 17:23

Nashaniva.com

У сувязі з прыняццем польскім урадам рашэння аб закрыцці мяжы з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025» дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выдала адмысловую заяву.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская, назвала закрыццё мяжы «прадказальным крокам у адказ на агрэсіўныя дзеянні Пуціна і Лукашэнкі», адзначыўшы, што абодва дыктатары працягваюць правакацыі супраць нашых суседзяў.

«У той час, калі рэжым дзейнічае як саўдзельнік у вайне Расіі супраць Украіны, суседзі маюць права ўмацоўваць сваю бяспеку», — падкрэсліла Ціханоўская. 

У той жа час яна адзначыла, што беларускі народ як такі не з’яўляецца пагрозай для сваіх суседзяў. 

«Для нас вельмі важна, каб захоўвалася пасажырскае злучэнне, бо для беларусаў гэтая мяжа — мяжа са свабодным светам», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Паводле яе слоў,

«мы кантактуем з Міністэрствам замежных спраў Польшчы і ў найбліжэйшы час даведаемся, як будуць дзейнічаць гэтыя абмежаванні».

Чытайце таксама:

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы

Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй на час вучэнняў

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Каментары да артыкула