БЕЛ Ł РУС

Больш за 10 выбухаў прагрымелі ў сталіцы Катара. Гэта вынік ракетных удараў Ізраіля

9.09.2025 / 16:16

Nashaniva.com

Паведамляецца, што Ізраіль ліквідаваў у сталіцы Катара, горадзе Доха, кіраўніцтва ХАМАС.

Журналіст Reuters Аміт Сегал піша, што ў выніку выбухаў былі ліквідаваныя топ-кіраўнікі ХАМАСа.

Ізраіль афіцыйна ўзяў на сябе адказнасць за серыю выбухаў у Досе.

Армія абароны Ізраіля і вайсковая выведка ШАБАК заявілі, што «нанеслі кропкавы ўдар па вярхоўным кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС».

Члены кіраўніцтва, па якіх быў нанесены ўдар, як сцвярджаецца, на працягу многіх гадоў узначальвалі дзейнасць арганізацыі і нясуць прамую адказнасць за ажыццяўленне бойні 7 кастрычніка і вядзенне вайны супраць Ізраіля.

Чытайце таксама:

Дрон у Міжземным моры атакаваў судна Грэты Тунберг на шляху ў Газу

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі

Чатыры чалавекі забітыя, некалькі параненыя ў выніку стральбы ў Ерусаліме

Трамп зрабіў апошняе папярэджанне ХАМАС

Каментары да артыкула