БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі

9.09.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацбанка і кіраўніцтвам банкаў выказаўся пра Паўла Калаўра, які на працягу больш за 10 гадоў узначальваў Нацбанк да прыходу на гэтую пасаду Рамана Галоўчанкі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Я павінен аддаць належнае і былому кіраўніку Нацыянальнага банка — Паўлу Калаўру, — сказаў Лукашэнка. — Класны спецыяліст, вельмі моцны спецыяліст».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што банкаўская сфера заўсёды ў пэўным сэнсе была «паўапазіцыйная», дзе людзі маюць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя працэсы.

І ў свой час ён прыняў рашэнне прызначыць Паўла Калаўра кіраўніком Нацбанка. «І вы ведаеце, ён працаваў як прафесіянал. Маючы недзе сваю пазіцыю, свой пункт гледжання. Залішне перажываючы часам за нейкія пытанні. Але працаваў ён разам са сваімі людзьмі, і з вамі ў тым ліку, нядрэнна. Я не хачу прад’яўляць яму нейкія страшныя прэтэнзіі», — падзяліўся ён.

Адначасова, дадаў ён, прыйшоў час, калі ў кіраўніцтва Нацбанка павінны былі прыйсці новыя людзі. Гэта тычыцца і іншых кірункаў. «Усе мы з вамі не вечныя. У залежнасці ад жыцця, ад абставінаў, рана ці позна прыйдуць новыя людзі, — заўважыў Лукашэнка. — Таму Паўла Калаўра, я так разумею, мы не пакрыўдзілі. Мне шмат пра яго распавядаюць, просяць то туды, то сюды.

Я кажу: «Куды ён вызначыцца, туды няхай ідзе і працуе». Але ён хацеў бы працаваць у банкаўскім сектары. Калі ласка. Я не супраць. Я хачу, каб гэта разумелі. Таму ніхто Паўла Калаура, як у народзе кажуць, з працы не здымаў».

Звяртаючыся ўжо да цяперашняга кіраўніцтва Нацбанка, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Адзінае, раблю вам заўвагу — вы павінны быць больш уцягнутыя ў эканоміку. А асабліва вось гэтая дэбіторская запазычанасць. Грошы наперад — заўтра тавар. У нас гэта не заўсёды атрымліваецца. І вывад грошай за межы краіны. Ну гэта ж, напэўна, і праблема Нацыянальнага банка, калі грошы сыходзяць за межы краіны. Я прашу вас, вы гэта не выпускайце. Нам грошы ў краіне патрэбныя».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп

Каментары да артыкула