БЕЛ Ł РУС

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

9.09.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Гэта адбудзецца ў ноч з 11 на 12 верасня.

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што ў ноч з чацвярга на пятніцу ў мэтах дзяржаўнай бяспекі Польшча закрые мяжу з Беларуссю, уключаючы чыгуначныя пераходы, у сувязі з вучэннямі «Захад».

«У пятніцу пачынаюцца вельмі агрэсіўныя з пункту гледжання ваеннай дактрыны расійска-беларускія вучэнні на тэрыторыі Беларусі, зусім блізка да польскай мяжы. Гэта мае розныя наступствы, у тым ліку і адказ з нашага боку — вучэнні польскага войска і саюзніцкіх сіл», — сказаў ён.

Ён дадаў, што мэтай расійска-беларускіх вучэнняў з'яўляецца таксама Сувалкаўскі калідор.

Прэм’ер адзначыў, што Польшча мае таксама справу з ростам колькасці розных правакацый з боку Расіі і Беларусі.

Сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025» пройдуць з 12 па 16 верасня.

Цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі адзін пункт пропуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула