У Лошыцы адкрылі новы ФАК «Мандарын»
Сёння на вуліцы Я. Лучыны, 11 урачыста адкрыўся і шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнамі, лазнямі, джакузі, трэнажорнай залай.
У новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе абсталяваны тры басейна (адзін дарослы і два дзіцячыя), дзве рускія лазні, фінская саўна і хамам.
Таксама ёсць саляны пакой, джакузі, трэнажорная зала і зона адпачынку з шэзлонгамі.
На чарзе — яшчэ адзін новы ФАК у Каменнай Горцы, працы на якім плануюць завяршыць да канца 2025 года.