БЕЛ Ł РУС

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

9.09.2025 / 12:33

Nashaniva.com

Расіяне нанеслі ўдар авіябомбай проста па людзях у пасёлку Яравая ў Данецкай вобласці: больш за 20 загінуўшых. Пра гэта напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які апублікаваў відэа з места трагедыі. 

«Адкрыта зверскі расійскі ўдар авіябомбай па пасёлку Яравая ў Данецкай вобласці. Проста па людзях. Звычайныя цывільныя людзі. У момант, калі выдавалі пенсіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, колькасць загінулых — больш за 20 чалавек. Няма слоў… Спачуванні ўсім родным і блізкім загінуўшых», — напісаў Зяленскі.

Ён заклікаў сусветную супольнасць не пакідаць такія ўдары Расіі без належнай рэакцыі.

«Расіяне працягваюць знішчаць жыцці, але пазбягаюць новых моцных санкцый, новых моцных удараў. Свет не павінен маўчаць. Свет не павінен заставацца бяздзейным. Патрэбна рэакцыя Злучаных Штатаў. Патрэбна рэакцыя Еўропы. Патрэбна рэакцыя Дваццаткі. Патрэбныя моцныя дзеянні, каб Расія перастала несці смерць», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула