БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі

9.09.2025 / 11:24

Nashaniva.com

На нарадзе з прадстаўнікамі банкаўскага сектара Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не дазволяць банкам крыўдзіць людзей надуманымі пытаннямі, тыпу немагчымасці абмену старых даляраў, піша БелТА.

Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ён заявіў, што ў цэлым сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку боязі не выклікае. Але «ёсць недапрацоўкі, якія трэба выпраўляць».

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра скаргі ў адрас банкаў ад звычайных людзей: то старыя даляры не прымаюць, то навязваюць кліентам страхавыя паслугі.

«Давайце дамовімся, з 1 студзеня 2026 года наяўнасць такіх фактаў аўтаматычна пацягне дысцыплінарную адказнасць кіраўніка банка, — заявіў ён — крыўдзіць людзей нейкімі надуманымі пытаннямі нельга».

Таксама ён заявіў, што неабходна тэрмінова пераламаць сітуацыю з ростам інфляцыі.

На гэты момант тэмпы прыросту спажывецкіх цэн да ўзроўню ліпеня мінулага года ў гадавым выражэнні ўжо склалі 7,4%. Гадавы параметр запланаваны не вышэй за 5%.

Лукашэнка запатрабаваў пераламаць тэндэнцыю росту інфляцыі і «ўзмацніць у гэтым ролю Нацбанка, якая пакуль у гэтым працэсе наогул не бачная».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула