Лукашэнка ў віншаванні Кім Чэн Ыну пацвердзіў гатоўнасць прыехаць у КНДР
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын у Пекіне 3 верасня перад вайсковым парадам. Фота: Пул першага
З моманту абвяшчэння суверэннай дзяржавы ў 1948 годзе КНДР прайшла праз мноства выпрабаванняў, якія толькі ўмацавалі дух вашага народа і дазволілі яму захаваць сваю суб’ектнасць і ўнікальную ідэнтычнасць», — гаворыцца ў віншаванні.
«З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Пекіне. Пацвярджаю гатоўнасць у найбліжэйшы зручны для бакоў час наведаць вашу краіну для вываду міждзяржаўных сувязяў на якасна новы ўзровень, — падкрэсліў Лукашэнка. — Разлічваю, што далейшае беларуска-карэйскае супрацоўніцтва і наша сумесная праца ў міжнародных арганізацыях прынясуць карысць абодвум народам, будуць спрыяць росту даверу і ўзаемапаразумення».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя і новых дасягненняў, а грамадзянам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі — міру і росквіту.