Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету
Сёння беларускія футбалісты саступілі ў Венгрыі, дзе праводзяць хатнія паядынкі, зборнай Шатландыі з лікам 0:2.
football.by
У канцы першага тайма забіў Адамс, а ў сярэдзіне другога тайма мяч ва ўласную браму зрэзаў Захар Волкаў.
Нагадаем, што ў пятніцу беларусы ў стартавым матчы разгромна прайгралі Грэцыі — 1:5.
Сёння ў нашай групе Данія ў гасцях разграміла Грэцыю 3:0.
Пасля двух тураў: Данія, Шатландыя — 4, Грэцыя — 3, Беларусь — 0.
Наступныя гульні Беларусь правядзе праз месяц: 9 кастрычніка ў Венгрыі з Даніяй, а 12 кастрычніка ў Глазга з Шатландыяй.