БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне адбылося ДТЗ са смяротным вынікам

8.09.2025 / 23:24

Nashaniva.com

У Полацкім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў адзін пасажыр аўтамабіля, яшчэ адзін пасажыр і кіроўца шпіталізаваныя, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 8 верасня каля 15:20 на 86-м кіламетры аўтадарогі «Віцебск — Полацк — мяжа з Латвіяй». 39-гадовы кіроўца аўтамабіля Jac не справіўся з кіраваннем, аўто з’ехала ў кювет і перакулілася.

У выніку здарэння 44-гадовы пасажыр атрымаў смяротныя траўмы і памёр на месцы, а 35-гадовы пасажыр і кіроўца былі шпіталізаваныя. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула