БЕЛ Ł РУС

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі

8.09.2025 / 20:51

Nashaniva.com

У Іерусаліме 8 верасня адбыўся тэракт, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі, а некалькі былі параненыя. Сярод загінулых — 79-гадовы рабін Мардэхай Штэйнцаг, якога называлі таксама Доктар Марк, які паходзіў з Беларусі.

Мардэхай Штэйнцаг

Паведамляецца, што Мардэхай Штэйнцаг нарадзіўся і доўга жыў у Беларусі. Ён працаваў доктарам, займаўся аднаўленнем спартсменаў пасля траўмаў, актыўна прапагандаваў здаровы лад жыцця.

Пасля пераезду ў канцы 1980-х у Ізраіль ён адкрыў у горадзе Бейт-Шэмэш пякарню арганічнага хлеба «Доктар Марк».

Штэйнцаг быў вядомы як чалавек, які дапамагаў іншым, займаўся распаўсюджваннем ведаў пра здароўе і вывучэнне Торы, падтрымліваў шматлікія сем’і і моладзь, удзельнічаў у жыцці сінагог.

Чытайце таксама:

Чатыры чалавекі забітыя, некалькі параненыя ў выніку стральбы ў Ерусаліме

Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай

Каментары да артыкула