БЕЛ Ł РУС

Імаверна, затрыманы дырэктар аршанскага аэрадрома

8.09.2025 / 15:35

Nashaniva.com

На днях была заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка аднаго з транспартных прадпрыемстваў Оршы. Яму інкрымінуецца выкарыстанне працы сваіх падначаленых для будаўніцтва прысядзібнага дома і лазні.

Работнікі (а колькасць прыцягнутых дайшла да 16 чалавек) працавалі нават у выходныя — за кошт дзяржавы. Шкоду прадпрыемству ацанілі ў больш як 92 тысячы рублёў.

Пад апісанне (супаў год нараджэння — 1962-гі) падыходзіць Мікалай Чарвінскі, які з 2021 года ўзначальвае аэрадром «Орша» (філіял Нацыянальнага аэрапорта), адзначае тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». 

У яго вайсковая кар’ера, ён палкоўнік запасу, які аддаў Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь больш за 30 гадоў. Сышоў у запас са штаба камандавання сухапутных войскаў.

У сацсетках Мікалай Чарвінскі з’яўляўся апошні раз 19 жніўня, хаця там ён вядзе даволі актыўнае жыццё. З высокай доляй верагоднасці, менавіта ён стаў падазраваным па справе аб злоўжыванні службовым становішчам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула