БЕЛ Ł РУС

«Змагарскі ўкід аб закрыцці басейна ў Хойніках захлынуўся ў хлусні»

8.09.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Прапагандысты адрэагавалі на інфармацыю ў незалежнай прэсе пра паказушнае адкрыццё басейна ў Хойніках. Па інфармацыі журналістаў, басейн адразу пасля ўрачыстага адкрыцця закрылі, бо ён не гатовы.

Урачыстае адкрыццё басейна

Артыкул з эмацыйным загалоўкам «Змагарскі ўкід аб закрыцці басейна ў Хойніках захлынуўся ў хлусні» апублікавала «Гомельская праўда».

Прапагандысты даводзяць: басейн працуе. Хаця і не для ўсіх.

У кіраўніцтве ўстановы адукацыі выданню адказалі, што паколькі басейн запрацаваў пры гімназіі, першачарговай задачай было адчыніць дзверы для дзяцей і арганізаваць навучальны працэс.

«У бліжэйшы час будуць уведзены і платныя паслугі для дарослых.

Пакуль задаволеныя жыхары Хойніцкага раёна будуць бавіць час у басейне з карысцю і камфортам, зайздрослівым замежным брахунам застанецца толькі пускаць бурбалкі, жывучы на ​​дне», — паставіла кропку выданне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула