БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў галоўную праблему ў знешнеэканамічным гандлі

8.09.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 8 верасня прыняў з дакладам старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенку, паведамляе яго прэс-служба.


Фота: president.gov.by

Лукашэнка падзякаваў старшыні Палаты прадстаўнікоў і ў цэлым парламентарым за тую працу, якую яны вядуць на міжнародным напрамку па прасоўванні інтарэсаў краіны, у тым ліку знешнеэканамічных.

У якасці прыкладу ён прывёў нядаўні візіт Ігара Сергеенкі ў В’етнам, дзе ішла гаворка ў тым ліку пра магчымасці супрацоўніцтва з БЕЛАЗам і «Белшынай».

«Гэта якраз тое, чаго не хапае сёння, і нават членам урада. Калі ты паехаў у камандзіроўку, значыць адтуль трэба нешта прывезці канкрэтнае, — сказаў Лукашэнка. — Няхай трошкі. Але патроху трэба заходзіць на рынкі. Гэта добры прыклад камандзіровак чалавека, які нібыта не датычны (па сваёй пасадзе не абавязаны займацца гандлёва-эканамічным прасоўваннем). У нас няма такіх людзей, якія не датычныя да эканомікі (асабліва сёння), да знешняга гандлю».

«Вы адчуваеце і ведаеце, што гэта самая вялікая праблема сёння ў Беларусі — замясціць той аб’ём, які мы не можам сёння прадаць у сілу пэўных, аб’ектыўных прычын у Расійскай Федэрацыі, і на трэку далёкай дугі мы павінны ў гэтым плане працаваць», — зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула