БЕЛ Ł РУС

У Жлобінскім раёне кіроўца так газаваў, што пасажырку выкінула ў акно. Мужчына без яе паехаў далей

8.09.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Кіроўца кінуў без дапамогі родную цётку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Жыхар аграгарадка Майскае без правоў сеў за руль і ледзь не загубіў сваячку. 

У канцы мая мужчына ўначы ехаў са сваёй цёткай на аўтамабілі «ВАЗ». Бачнасць была абмежаваная, быў дождж. Вясковец перавысіў хуткасць і машына перавярнулася, піша «Гомельская праўда».

У машыне не было рамянёў бяспекі, таму пасажырка вылецела ў акно задняга сядзення. Пляменнік з месца ДТЗ уцёк, не аказаўшы дапамогу роднаму чалавеку.

Суд Жлобінскага раёна прызначыў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права кіраваць транспартным сродкам на працягу пяці гадоў, а таксама штраф у памеры 50 базавых велічыняў (2100 беларускіх рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула