БЕЛ Ł РУС

Латвія запатрабавала ад больш як 800 расіян пакінуць краіну — яны не здалі экзамен па латышскай мове

8.09.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Міграцыйнае ўпраўленне Латвіі запатрабавала ад 841 грамадзяніна Расіі пакінуць краіну да 13 кастрычніка. Пра гэта паведаміла кіраўніца ўпраўлення Майра Розе ў рэпартажы латвійскага тэлебачання LTV.

Рыга. Ілюстрацыйнае фота

Прычынай сталі змены ў іміграцыйным заканадаўстве, прынятыя восенню 2022 года ў адказ на расійскае ўварванне ва Украіну. Прынятыя тады папраўкі абавязваюць грамадзян Расіі пацвердзіць веданне латышскай мовы на ўзроўні A2. Такі экзамен у 2023 годзе здалі 46% удзельнікаў, астатнім жа далі яшчэ два гады на падрыхтоўку, піша Bild.

Акрамя тых расіян, якія павінны выехаць з Латвіі да сярэдзіны кастрычніка, яшчэ прыкладна дзвюм тысячам грамадзян РФ неабходна тэрмінова пераздаць экзамен да канца верасня, інакш іх таксама могуць дэпартаваць з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула