БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка захоўвае велізарны адрыў у сусветным рэйтынгу

8.09.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Пасля перамогі на US Open беларуска мае 11 225 балаў.

Арына Сабаленка. Фота: AP Photo / Yuki Iwamura

На другое месца ўзнялася польская тэнісістка Іга Свёнтак, у яе 7993 балы, у амерыканкі Како Гаўф 7874 балаў, у Аманды Анісімавай, якая прайграла Сабаленцы фінал, — 5159 балаў.

Адрыў беларускі ад канкурэнтаў складае 3232 балы, і Арына, напэўна, захавае званне першай ракеткі свету да канца года.

У мужчынскім рэйтынгу на першае месца вярнуўся іспанец Карлас Алькарас, які перамог учора ў фінале мужчынскага турніру US Open італьянца Яніка Сінера. 

У Алькараса 11 540 балаў, у Сінера — 10 780, у немца Аляксандра Зверава — 5930. Серб Новак Джокавіч на чацвертым месцы з 4830 баламі.

Чытайце таксама:

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў

Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову

Каментары да артыкула