БЕЛ Ł РУС

У Мінску заменяць 231 павільён на прыпынках грамадскага транспарту

8.09.2025 / 7:33

Nashaniva.com

У сталіцы да канца года на прыпынках грамадскага транспарту заменяць 231 павільён састарэлага тыпу, паведаміў Мінск-Навінам генеральны дырэктар прадпрыемства «Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама» Максім Белавус.

Фота: Мінск-навіны

Як патлумачыў Белавус, на змену ім прыходзяць новыя, выкананыя ў адзіным архітэктурным стылі, у камплекце з урнамі, а пры неабходнасці — з устаноўкай дадатковай лаўкі.

— На гэты момант паставілі ўжо больш за 150 новых павільёнаў, — удакладніў дырэктар Гаррэмаўтадара. — Акрамя гэтага, вядзецца праца па ўстаноўцы іх дадатковай бакавой агароджы, у тым ліку на павільёнах новага ўзору, усталяваных раней. Сёння яно стаіць на больш чым 210 павільёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула