БЕЛ Ł РУС

Трамп зрабіў апошняе папярэджанне ХАМАС

8.09.2025 / 7:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю зрабіў апошняе папярэджанне ХАМАС, заклікаўшы палесцінскую групоўку прыняць амерыканскія ўмовы па мірным пагадненні ў Газе, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Усе хочуць, каб закладнікі вярнуліся дадому. Усе хочуць, каб гэтая вайна скончылася! Ізраільцяне прынялі мае ўмовы. Пара і ХАМАС іх прыняць. Я папярэджваў ХАМАС пра наступствы адмовы. Гэта маё апошняе папярэджанне, іншага не будзе!», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Гэта ўжо не першае апошняе папярэджанне Трампа, з якім ён звяртаецца да ХАМАС. У сакавіку прэзідэнт ЗША патрабаваў ад групоўкі неадкладна вызваліць усіх закладнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа, а таксама пакінуць тэрыторыю анклава.

«Гэта ваша апошняе папярэджанне! Што датычыцца кіраўніцтва [ХАМАС], цяпер самы час пакінуць Газу, пакуль у вас яшчэ ёсць шанец. Таксама звяртаюся да жыхароў Газы: вас чакае цудоўная будучыня, але не ў тым выпадку, калі вы будзеце ўтрымліваць закладнікаў. Калі вы гэта зробіце — вы памрэце», — папярэджваў Трамп паўгода таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула