БЕЛ Ł РУС

Келаг пра атаку на Кіеў: Гэта не сігнал, што Расія хоча дыпламатычным шляхам скончыць вайну

7.09.2025 / 22:42

Nashaniva.com

Падчас абстрэлу Кіева Расіяй быў пашкоджаны будынак ураду Украіны.

Полымя ва ўрадавым будынку 7 верасня. Фота: ДСНС

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг асудзіў атаку Расіі на Кіеў.

«Небяспека любой вайны заключаецца ў эскалацыі. Расія, падобна, нарошчвае сваю моц, і найбуйнейшы за ўсю вайну напад быў здзейснены на будынак Кабінета міністраў Украіны ў Кіеве. Я быў з іх прэм'ер-міністрам Свірыдзенка два тыдні таму ў гэтым будынку. Гісторыя паказвае, што падзеі могуць выйсці з-пад кантролю ў выніку падобных дзеянняў. Менавіта таму прэзідэнт Трамп імкнецца спыніць гэтую вайну. Напад не быў сігналам, што Расія хоча дыпламатычным шляхам пакласці канец гэтай вайне», — напісаў Келаг у X.

Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Свірыдзенка раней апублікавала відэа з пашкоджанага пасля расійскага абстрэлу будынка ўраду Украіны.

Прэм'ер Украіны Юлія Свірыдзенка ў будынку ўраду Украіны пасля абстрэлу. Фота: фэйсбук Свірыдзенка

У ноч на 7 верасня Расія выпусціла па Украіне 823 дроны і 13 ракет. Гэта рэкордная колькасць падчас адной атакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула