БЕЛ Ł РУС

ЗША змянілі правілы падачы на візы

7.09.2025 / 20:55

Nashaniva.com

Вось дзе могуць падавацца беларусы.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абнавіў правілы падачы на неіміграцыйныя візы (у тым ліку турыстычную B1/B2).

Цяпер заяўнікі павінны падавацца на візы і праходзіць сумоўе ў пасольстве або консульстве ЗША толькі ў краіне свайго грамадзянства або сталага пражывання.

Для тых краін, дзе не было візавых аддзелаў, як у Беларусі, вызначылі пэўныя месцы, дзе можна будзе падавацца на візу.

Для грамадзян Беларусі гэта Вільня і Варшава.

Раней тыя, хто жыў у краіне, падаваліся таксама, напрыклад, у Казахстане.

Тыя ж беларусы, хто мае дазвол на жыхарства ў іншых краінах, змогуць падавацца там на амерыканскую візу, як і раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула