БЕЛ Ł РУС

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі

7.09.2025 / 19:34

Nashaniva.com

У краме гараджанка знайшла яблыкі з Італіі, Чылі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жыхарка Брэста ўразілася цэнамі на яблыкі ў краме. Яна пабывала ў гіпермаркеце «Грын». Там прадаваліся яблыкі за 10,99 рубля за кілаграм, прывезеныя з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, па 10,88 рубля за кіло з Чылі. Яшчэ адны былі па 11,99 рубля — з Італіі.

«Людзі, вы што, звар'яцелыя? Гэта як — яблык за 12 рублёў?» — недаўмявае жанчына. Відэа з крамы яна выклала ў тыктоку.

Дысананс асабліва выклікаў надпіс на цэнніку «сацыяльна значны тавар».

@olga89lolnok

♬ оригинальный звук - Olga

На Камароўскім рынку яблыкі прадаюць па цане ад 2 да 10 рублёў за кілаграм, у «Е-дастаўцы» можна купіць па 5,5—7,9 рубля за кіло (апроч мясцовых, гэта яблыкі з Польшчы, Расіі, Азербайджана, Чылі).

З 1 верасня ў Беларусі дзейнічае часовае абмежаванне на вываз яблыкаў за мяжу. Меры ўводзяцца на паўгода. Пастаўляць яблыкі на экспарт могуць толькі тыя, хто атрымае спецыяльныя ліцэнзіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула