БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Японіі падаў у адстаўку

7.09.2025 / 16:10

Nashaniva.com

Пасля парламенцкіх выбараў многія японскія палітыкі заклікалі яго пайсці.

Сігэру Ісіба. Фота: Toru Hanai/Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністр Японіі Сігэру Ісіба падаў у адстаўку, каб пазбегнуць расколу ў кіруючай партыі. Пра гэта паведамляе дзяржаўная японская тэлекампанія NHK.

Пасля выбараў, якія былі ў ліпені, кааліцыя Ісібы (ён з Ліберальна-дэмакратычнай партыі) страціла большасць у верхняй палаце парламента. Людзі былі незадаволеныя ростам кошту жыцця.

68-гадовы Ісіба будзе выконваць свае абавязкі да абрання пераемніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула