БЕЛ Ł РУС

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-2006

7.09.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Валерыю Саўчанкаву апошні раз бачылі 5 верасня.

У Варшаве шукаюць 38-гадовую беларуску Валерыю Саўчанкаву. 

Апошні раз яе бачылі 5 верасня ў 8-9 раніцы ў раёне Таргувек у Варшаве, на вуліцы Бажымоўска, 25 (станцыя метро Троцкая). 

Дзяўчына была з заплечнікам, адзетая ў сукенку (колер невядомы) і сандалі. Валасы пафарбаваны ў блонд, носіць акуляры, на абодвух перадплеччах ёсць каляровыя татуіроўкі (адна з іх — выява Фенікса).

Паведамляецца, што дзяўчына хварэе на цукровы дыябет.

Як піша «Еўрарадыё», студэнткай Валерыя ўдзельнічала ў намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пасля выбараў 2006 года. Але знаёмыя не звязваюць яе знікненне з палітыкай.

У паліцыю ўжо паведамілі пра знікненне. Тых, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне Валерыі, просяць званіць па нумарах 112 ці +48 577 714 882.

@belarusnovosti В Варшаве пропала белоруска #беларусь #новостибеларуси #минсксейчас #белорусывпольше #белоруска ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула