Сырскі пра Пакроўскі напрамак: У жніўні вярнулі ў 5 разоў больш тэрыторый, чым страцілі
Страціўшы ў жніўні на Пакроўскім напрамку 5 кв. км, УСУ здолелі аднавіць кантроль над 26 кв. км украінскай зямлі, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі (у цэнтры). Фота: CinCAFofUkraine / Factbook
Сырскі сёння ездзіў у раёны актыўных баявых дзеянняў на Пакроўскім, Дабрапольскім, Северскім напрамках.
«Пакроўскі напрамак застаецца адным з самых складаных. За апошні тыдзень нашы падраздзяленні адбілі каля 350 атак праціўніка. Менавіта тут расіяне засяродзілі асноўныя намаганні і стварылі найбольшую наступальную групоўку, якая спрабуе прарваць нашу абарону», — паведаміў Сырскі.
Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы ўтрымліваюць «пэўныя рубяжы, знішчаюць жывую сілу і тэхніку ворага, а таксама праводзяць выніковыя штурмавыя дзеянні».
«Так, страціўшы ў жніўні на Пакроўскім напрамку 5 кв. км, падраздзяленні Сіл абароны здолелі аднавіць кантроль над 26 кв. км украінскай зямлі. Падобнае суадносіны на нашу карысць — таксама і на Дабрапольскім напрамку», — дадаў Сырскі.