БЕЛ Ł РУС

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант

7.09.2025 / 9:6

Nashaniva.com

Віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч на Дні беларускага пісьменства ў Лідзе асабіста апрабавала тэхналогіі берасцейскага ткацтва.

Мастацтва ткацтва паказалі ў Лідзе намесніцы прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч. Чыноўніца села сама папрацаваць за станком. У выніку яна назвала ткацкі станок найлепшым антыдэпрэсантам.

«Калі кепскі настрой або хочацца раззлавацца, то найлепшы антыдэпрэсант — сесці за ткацкі станок і нешта, напрыклад, вышыць або саткаць», — сказала Пяткевіч.

Размаўляла з майстрыцай на Дні беларускага пісьменства віцэ-прэм’ерка, як вынікае з відэа, на рускай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула