БЕЛ Ł РУС

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак

7.09.2025 / 7:45

Nashaniva.com

Ноччу адбылася чарговая масіраваная ракетна-дронавая атака на Кіеў. Пашкоджаны шматпавярховікі, загінуў адзін чалавек, дзясяткі паранены. Таксама загарэўся адміністрацыйны будынкак ў Пячэрскім раёне, дзе месціцца Кабінет міністраў Украіны.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў у тэлеграм-канале: «У Пячэрскім раёне ў выніку верагоднага збіцця БПЛА адбылося ўзгаранне ва ўрадавым будынку. На месцы працуюць ратавальнікі». 

У сеціве з'явіліся відэа, як над будынкам урада Украіны падымаецца густы дым. 

Гэта першы выпадак, калі ў выніку расійскай атакі пашкоджаны будынак урада.

Таксама, паводле інфармацыі мясцовых уладаў, сёння ноччу ў Кіеве ў выніку масіраванага абстрэлу загінуў адзін чалавек, яшчэ 18 атрымалі раненні.

У Святошынскім раёне пашкоджана некалькі шматпавярховых дамоў. У адным з дзевяціпавярховікаў адбыўся пажар паміж шостым і дзявятым паверхамі. У іншым будынку загарэліся верхнія паверхі, яшчэ ў адным — пажар на трэцім паверсе. У Дарніцкім раёне зафіксавана траплянне ў чатырохпавярховы жылы дом: загарэліся два паверхі, часткова разбурана канструкцыя будынка.

Таксама ноччу былі атакованы Крывы Рог, Крамянчуг, Адэса, Запарожжа, Харкаў, Днепрапятроўская вобласць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула