БЕЛ Ł РУС

У віцебскай кватэры знайшлі мёртвае пяцімесячнае немаўля

6.09.2025 / 17:2

Nashaniva.com

У Віцебску ў ліпені 2025 года ў кватэры знайшлі мёртвае пяцімесячнае немаўля. Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, супраць бацькі дзіцяці распачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У гэтай сям’і выхоўваліся трое дзяцей. Яшчэ ў 2024 годзе двое з іх былі прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы: бацькі злоўжывалі спіртным, а бацька не працаваў.

Сістэма прафілактыкі, аднак, не спрацавала. Пасля трагедыі двух іншых дзяцей забралі з сям’і, цяпер яны знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула