БЕЛ Ł РУС

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах

6.09.2025 / 14:5

Nashaniva.com

У Мінску на вуліцы Прытыцкага адбыўся незвычайны інцыдэнт: супрацоўнікі ДАІ зладзілі пагоню за двума непаўналетнімі самакатчыкамі, якія праігнаравалі патрабаванне аб спыненні, піша Onliner.by.

Як паведамілі ў міліцыі, падлеткі на электрасамакатах парушылі правілы дарожнага руху, перасеклі пешаходны пераход, не злазячы, і не адрэагавалі на сігнал інспектараў.

Пасля нядоўгага пераследу парушальнікі былі спынены і перададзены супрацоўнікам інспекцыі па справах непаўналетніх для правядзення прафілактычнай гутаркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула