У Гродне п'яная мама везла дочак у школу
У Гродне супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль Audi, які рухаўся з выключанымі фарамі. Кіроўцу спынілі, паведамляе абласная міліцыя.
За рулём знаходзілася 49-гадовая жанчына з яўнымі прыкметамі ап’янення. У салоне — дзве 14-гадовыя дзяўчынкі. Жанчына прасіла яе адпусціць, каб адвезці дачок у школу, а самой паехаць на працу.
Медыцынскае асведчанне пацвердзіла падазрэнні інспектараў — амаль праміле алкаголю.
Міліцыянеры адхілілі яе ад кіравання, даставілі яе дзяцей на ўрокі, а транспартны сродак размясцілі на стаянцы.