БЕЛ Ł РУС

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі

6.09.2025 / 9:25

Nashaniva.com

Камера аднаго са сталічных дамоў на вуліцы Прытыцкага зняла канфлікт паміж самакатчыкам і пешаходам. Што менавіта адбылося, не вядома, піша Onliner.by.

Аднак на відэа бачна: мужчына спрабаваў зачапіць нагой хлопца на электрасамакаце. Спецыяльна ці не — судзіце самі. Самакатчык пасля гэтага з’ехаў, а мужчына прайшоў некалькі крокаў і сеў на зямлю.

Але неўзабаве яму давялося ўстаць: да пешахода хутка набліжалася група маладых людзей. Спачатку яны, падаецца, проста размаўлялі. Пазней мужчына вырашыў адысці. Аднак, наколькі можна разгледзець на запісе, атрымаў удар і ўпаў.

Як сцвярджае чытач Onliner.by, відэа знята 4 верасня каля 22:15. Ён адзначыў: яго суседзі, якія маюць доступ да запісу, збіраліся звяртацца ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула