У Ашмянскім раёне сёння ноччу загінуў матацыкліст
Няшчасце здарылася сёння ноччу каля 2.30 на аўтадарозе паблізу вёскі Кальчуны, паведамляе Гродзенская абласная міліцыя.
Фота: Гродзенская абласная міліцыя
34-гадовы мужчына на Honda на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем.
Матацыкл перакуліўся, а кіроўца памёр ад атрыманых траўмаў.