БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

6.09.2025 / 0:18

Nashaniva.com

Дональд Трамп назваў Лукашэнку «вельмі паважаным» чалавекам і «моцным лідарам», які «вось нядаўна адпусціў 16 закладнікаў».

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША і Беларусь вядуць перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў, іх могуць адпусціць «у хуткім часе». Мінулы раз ён казаў толькі пра 1300 палітвязняў.

Таксама Дональд Трамп назваў Лукашэнку «вельмі паважаным» чалавекам і «моцным лідарам».

«Я жадаю аддаць належнае лідару краіны, гэта вельмі моцны чалавек. Вось нядаўна адпусціў 16 закладнікаў».

@nashaniva Трамп вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў #колялукашенко #лукашенко #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ Classical Cello Solo (Acoustic) - Rafael Krux

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула