БЕЛ Ł РУС

У школьных сталоўках хочуць прадаваць менш смажанак і піцаў

5.09.2025 / 17:5

Nashaniva.com

У школьных сталоўках плануецца прадаваць меней смажанак, піцаў і сасісак у цесце. Такія стравы будуць прапаноўвацца не часцей чым два разы на тыдзень. Прынамсі, такі парадак прадугледжаны ў праекце зменаў у гігіенічныя нарматывы, падрыхтаваным урадам.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўная мэта новага праекта зменаў гігіенічных нормаў — накіраваць буфеты на продаж больш карысных прадуктаў. Паводле яго, дзеці змогуць атрымліваць свежую садавіну, агародніну і салаты, малочныя і кісламалочныя прадукты, розныя сыры, а таксама стравы з морапрадуктаў.

Сярод напояў плануецца прапаноўваць сокі, кампоты з журавін, шыпшыны або сухафруктаў. У якасці перакусаў — арэхі без солі (акрамя сырнага арахіса), сухафрукты, хлебцы і сухія сняданкі. Таксама будуць халодныя стравы з мяса і рыбы. Для аматараў хатняй ежы буфеты прапануюць магчымасць разагрэць сваю ежу.

Праект пастановы знаходзіцца на грамадскім абмеркаванні да 12 верасня. Усе ахвотныя могуць выказаць сваё меркаванне на Прававым форуме.

Чытайце таксама:

«Шаурма — глупства, смажанка з Кіраўска — топ». Дзеля гэтага фастфуду беларусы праязджаюць сотні кіламетраў

Работнікі школьнай сталовай у Мазыры замянялі інгрэдыенты і змяншалі порцыі

Ці забараняюць мабільнікі ў школах у іншых краінах? І што пра гэта кажуць навукоўцы?

Каментары да артыкула