БЕЛ Ł РУС

Новы трэнд — абіраць партнёра метадам шрэкінгу. Што за ён?

6.09.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Зумеры прыдумалі новую стратэгію спатканняў і назвалі яе ў гонар зялёнага мульцяшнага монстра. Калі прыгледзецца, гэты трэнд — паўтарэнне старой ідэі.

Шрэк і Фіёна. Фота: кадр з трэйлера «Шрэка»

Монстру Шрэку з аднайменнага мультфільму пашчасціла ў каханні. Прыгажуня Фіёна, ды яшчэ і з тытулам прынцэсы, пакахала яго — велічэзнага зялёнага волата. Фіёна магла б абраць ярчэйшага партнёра, але вырашыла, як кажуць, панізіць планку.

У гонар гэтага тыктокеры назвалі цэлы трэнд — шрэкінг (shrekking). Ідэя ў тым, каб абраць у партнёры кагосьці менш прывабнага, чым ты сам, бо тады партнёр будзе за гэта ўдзячны, будзе цалаваць зямлю, па якой ты ходзіш, і ніколі цябе не пакрыўдзіць.

@denysavch Деякі жінки обирають менш привабливого для себе партнера, думаючи: «Він буде цінувати мене більше, не зрадить, і стосунки будуть ідеальні». Але правда в тому, що така схема не працює #психологіястосунків #чоловікіжінка #думкивголос #стосунки #психологіявідносин ♬ suono originale - QUIET DEN

Атрымліваецца своеасаблівая эмацыйная страхоўка — маўляў, калі панізіць планку ў выбары партнёра, ад цябе дакладна не адмовяцца. Вядома, гэтую стратэгію выкарыстоўвалі і да зумераў.

Тыктокеры здымаюць шмат ролікаў, дзе расказваюць, што такое шрэкінг і чым ён небяспечны. Багата хто нагадвае, што непрывабнасць — яшчэ не гарантыя таго, што партнёр будзе ставіцца да вас добра:

@bdogtrapmaster03 Pat is here to warn you ladies #fyp #girdad #shreking ♬ original sound - Bdog
 

Як справядліва заўважае польская тыктокерка just_saying_ang, у такім выпадку будзе нават больш балець, чым калі б здарыўся разлад са звычайным партнёрам. Бо калі вы спецыяльна абралі партнёра, якога лічыце ніжэй за сябе па ўзроўню, і нават ён вас пакрыўдзіў, то гэта можа моцна ўдарыць па гонары.

@just_sayin_ang Czym jest SHREKKING w randkowaniu? #dating #randkowanie #trendy ♬ Beethoven Symphony No. 5 "Fate" - Kohrogi

Калі з вамі гэта здарылася, кажа трэнерка па спатканнях Эмі Чан, важна не лічыць гэта нагодай завышаць планку ў выбары партнёра. Лепш выкарыстайце гэта як магчымасць паразважаць над тым, якія якасці абавязкова павінны быць у вашага ідэальнага партнёра, як бы ён ні выглядаў.

Чытайце таксама:

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?

Каментары да артыкула