БЕЛ Ł РУС

Фінскія памежнікі дапамогуць латышам ахоўваць мяжу з Беларуссю

5.09.2025 / 16:10

Nashaniva.com

Фінляндыя накіроўвае сваіх памежнікаў у Латвію, каб дапамагчы стрымліваць нелегальных мігрантаў з Беларусі. Пра гэта 5 верасня паведаміла Памежная служба краіны. Падраздзяленне будзе знаходзіцца ў Латвіі да 22 верасня па просьбе Рыгі.

Мяжа Латвіі з Беларуссю па Дзвіне. Фота: сацыяльныя сеткі

Фіны адзначаюць, што ціск на латвійска-беларускую мяжу ад пачатку 2025 года істотна ўзмацніўся. Памежнікі будуць выконваць у Латвіі падобныя задачы, як і ў сябе дома. Акрамя Фінляндыі, дапамогу Латвіі прапанавалі таксама Эстонія і Літва.

У 2023 годзе Фінляндыя закрыла сваю мяжу з Расіяй, абвінаваціўшы Маскву ў мэтанакіраванай арганізацыі міграцыйнага патоку з Азіі і Афрыкі.

Чытайце таксама:

Пяць краін Еўрасаюза просяць фінансавай дапамогі ў ахове межаў

Урсула фон дэр Ляен на беларускай мяжы: Калі выпрабоўваюць Літву, выпрабоўваюць усю Еўропу, мы дапаможам

З 1 верасня, уязджаючы ў Латвію, трэба запаўняць анкету

Каментары да артыкула