БЕЛ Ł РУС

У Беларусі створаць крыптабанк

5.09.2025 / 14:27

Nashaniva.com

Ініцыятыву правесці ў краіне эксперымент па стварэнні крыптабанка агучыў на нарадзе ў Лукашэнкі першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў.

Фота: БелТА

Гэта прапанова, па яго словах, была ў цэлым падтрымана Лукашэнкам.

«Пры гэтым была звернута ўвага, што на ўзроўні Лукашэнкі павінны быць прыняты ўсе рашэнні, каб патэнцыйным інвестарам было зразумела, як гэта будзе функцыянаваць, па-першае. А па-другое, гарантыі па сутнасці будуць на ўзроўні дзяржавы і падпісаны непасрэдна прэзідэнтам у форме ўказа», — сказаў Аляксандр Ягораў.

Мяркуецца, што на працягу месяца Нацыянальны банк і ўрад падрыхтуюць адпаведны праект указа, які будзе ўнесены на подпіс Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула