БЕЛ Ł РУС

Ілля Шкурын зменіць польскі клуб

5.09.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Беларускі форвард «Легіі» Ілля Шкурын адправіўся ў «Катавіцы» на медыцынскае абследаванне. «Катавіцы» выкупяць Шкурына з «Легіі», піша goal.pl.

Ілля Шкурын. Фота: Legia Warszawa / X

Гэта адна з самых буйных здзелак клуба за апошнія гады. Шкурын перайшоў у «Легію» са «Сталі» ў лютым 2025 года. 

У гэтым сезоне з ліпеня Ілля страціў асноўнае месца ў складзе «Легіі», правёў дзевяць матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся забітым мячом. «Легія» не заявіла беларуса ў асноўную стадыю Лігі канферэнцый.

Пасля сямі тураў «Катавіцэ» займае 14 радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы, маючы ў актыве сем балаў. У мінулым годзе клуб фінішаваў на 8-м месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула