БЕЛ Ł РУС

Мінчук «замініраваў» курсы па аратарскім мастацтве

5.09.2025 / 12:15

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС затрымалі 20-гадовага мінчука за ілжывае паведамленне аб мініраванні, паведамляе прэс-служба МУС.

Выяснілася, што хлопец займаўся на курсах па аратарскім майстэрстве, але адносіны з групай не склаліся.

Калі малады чалавек чарговы раз прыйшоў на заняткі, то пачуў ад іншых удзельнікаў просьбу больш не з’яўляцца. У адказ ён вырашыў сарваць урок і паведаміў на лінію 112 пра нібыта падрыхтоўку выбуху.

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула