БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме

5.09.2025 / 10:20

Nashaniva.com

Пасля свайго выступлення на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму на Далёкім Усходзе Уладзімір Пуцін ізноў загаварыў пра вайну ва Украіне, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Contributor/ Getty Images 

Ён ізноў заявіў, што не бачыць вялікага сэнсу ў прамых кантактах з Уладзімірам Зяленскім, але гатовы да іх. Найлепшым месцам для правядзення такой сустрэчы, на думку расійскага прэзідэнта, будзе Масква.

«Украіна хоча сустрэчу, я гатовы, прыязджайце, мы забяспечым умовы для працы і бяспеку. Атрымліваецца, што мы гатовыя, але вы прыязджайце», сказаў Пуцін.

«Я сказаў, што сэнсу вялікага не бачу. Чаму? Таму што дамовіцца з украінскім бокам практычна немагчыма па ключавых пытаннях», — таксама заявіў ён.

Яшчэ нядаўна Кіеў выключаў магчымасці прамых кантактаў з Масквой, заявіў Пуцін. Калі дамоўленасці па доўгатэрміновым міры ва Украіне будуць дасягнуты, Расія будзе выконваць іх у поўным аб’ёме, сказаў прэзідэнт Расіі.

«Ёсць цяжкасці, якія заключаюцца ў тым, што любыя дамоўленасці павінны быць пацверджаны на рэферэндуме. Для гэтага трэба адменіць ваенны стан. Цяпер ва Украіне вялікія карупцыйныя праблемы, у турме сядзіць старшыня канстытуцыйнага суда, які мог бы замацаваць вынікі рэферэндуму па адчужэнні тэрыторый».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула