Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду
Выйшла свежае даследаванне самых недарагіх краін для эміграцыі спецыялістаў, якое рэгулярна праводзіцца анлайн-платформай InterNations і глабальнай супольнасцю экспаташ. Як паведамляе CNBC, лідарам рэйтынгу сёлета стаў В'етнам.
Ханой (В'етнам). Фота: Gonzalo Azumendi / Getty Images
Праект называецца Expat Insider, і асноўным крытэрыем у ім з'яўляецца кошт жыцця. Рэспандэнты даследавання, што жывуць у розных краінах, ацэньваюць сваю задаволенасць фінансавым становішчам і дастатковасць свайго даходу для камфортнага жыцця ў канкрэтнай краіне.
У першую дзясятку ў гэтым годзе, акрамя В’етнама, увайшлі: Калумбія, Панама, Кітай, Тайланд, Інданезія, Філіпіны, Мексіка, Малайзія і Бразілія.
Што цікава: палова краін з топ-10 знаходзяцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Пры гэтым 9 з 10 лідараў былі ў гэтым спісе і ў 2024 годзе.
З тых, хто пераехаў у В’етнам, 89 % удзельнікаў апытання заявілі, што задаволены коштам жыцця ў краіне. А 87 % сказалі, што іх даходу больш чым дастаткова для камфортнага жыцця. Для параўнання: сярэдні паказчык у свеце складае 69 %.
Дарэчы, даследчыкі назвалі і топ-10 краін з самым высокім коштам жыцця, на думку тых, хто пераехаў туды. У 2025 годзе ў яго ўвайшлі:
Канада, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Турцыя, Катар, Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Ірландыя, Аўстралія і Нарвегія.