БЕЛ Ł РУС

Беларускі футбаліст праспяваў у славенскім клубе песню пра «святую Русь»

5.09.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Раман Пасевіч, што ўлетку перайшоў у славенскую «Муру» расказаў, як яго прынялі ў новым калектыве.

Раман ужо паспеў забіць гол за «Муру» і адзначыць поспех у масцы чалавека-павука

— Калідор або размова з кімсьці з лідараў распранальні?

— Я спяваў песню на рускай мове [новыя гульцы часта спяваюць песню краіны, з якой прыехалі — НН].

— Якую?

— Песня называецца «Матушка», — распавёў беларускі паўабаронца.

Напэўна, ідзецца пра гэту песню

«Матушка-зямля, белая бярозанька, для адных святая Русь, для другіх занозанька», — спяваецца ў прыпеве.

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст будзе гуляць у еўрапейскім чэмпіянаце

Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Кіпра

Ілля Шкурын не ўключаны ў заяўку «Легіі» на агульны этап Лігі канферэнцый

Каментары да артыкула