БЕЛ Ł РУС

Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА

4.09.2025 / 21:28

Nashaniva.com

У цэнтры Гродна некалькі дзён таму з’явіўся бусел, які не спяшаўся адлятаць у вырай і нават не баяўся людзей. Яго бачылі на плошчы Леніна, у парку Жылібера, а таксама як ён спакойна пераходзіў дарогу па «зебры». Відэа з птушкай хутка разышліся ў тыктоку.

Скрыншот з відэа

Жыхары горада занепакоіліся: звычайна буслы пакідаюць Беларусь у жніўні-верасні, таму прысутнасць птушкі ў горадзе выглядала дзіўна. Людзі падазравалі, што ён мог траўмавацца або дэзарыентавацца.

@autogrodno #гродно #grodno #беларусь #belarus ♬ оригинальный звук - AutoGrodnoBy

Гараджане некалькі разоў спрабавалі выклікаць службы, і толькі з чацвёртай спробы на месца прыехалі ратавальнікі і забралі бусла. Куды менавіта яго адвезлі — пакуль невядома.

Звычайна траўмаваных птушак у Гродне перадаюць у заапарк. Там іх лечаць, а калі дазваляе стан — вясной выпускаюць на волю. Але тыя, што ўжо не могуць лётаць, застаюцца там назаўжды.

Спецыялісты нагадваюць: калі вы сустрэлі дзікую жывёліну, якая выглядае параненай або дэзарыентаванай у гарадскіх умовах, трэба паведамляць у МНС ці міліцыю, а не спрабаваць дапамагаць самастойна. Апошняе можа быць небяспечна і для жывёліны, і для людзей.

Чытайце таксама:

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц

Каментары да артыкула