БЕЛ Ł РУС

Памёр мадэльер Джорджа Армані

4.09.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Пра смерць італьянскага мадэльера і прадпрымальніка Джорджа Армані паведаміла ягоная кампанія Armani ў сваёй заяве. Мадэльеру быў 91 год.

Джорджа Армані ў студзені 2025 года ў Парыжы. Фота: Estrop/Getty Images

«З бясконцым смуткам група Armani аб’яўляе пра смерць свайго стваральніка, заснавальніка і нястомнага рухавіка: Джорджа Армані, — паведамляецца ў заяве. — Сіньёр Армані, як яго заўсёды з павагай і захапленнем называлі супрацоўнікі і калегі, спакойна адышоў, акружаны блізкімі. Нястомны, ён працаваў да апошніх дзён, прысвячаючы сябе кампаніі, калекцыям і розным, заўсёды новым праектам, якія ажыццяўляліся і працягваюць развівацца».

Джорджа Армані быў мадэльерам і прадпрымальнікам, заснавальнікам кампаніі Armani. Ён стварыў лэйблы Giorgio Armani, Emporio Armani, Armani Jeans і Armani Privé, запускаў лінейку парфюмаў. Працаваў таксама як дызайнер касцюмаў для кіно.

Чытайце таксама:

Памёр Грэм Грын — канадскі акцёр з іракезаў

Памёр украінскі мастак бурацкага паходжання, што стварыў культавыя мультфільмы «Востраў скарбаў» і «Прыгоды капітана Урунгеля»

Памёр вядомы расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын

Каментары да артыкула