БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі беларусаў не плацяць за камуналку

4.09.2025 / 16:18

Nashaniva.com

У Беларусі колькасць даўжнікоў за жыллёва-камунальныя паслугі не перавышае 10% ад усіх плацельшчыкаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла прадстаўніца Мінжылкамгаса Анастасія Маліноўская.

Паводле слоў чыноўніцы, беларусы ў асноўным сумленна аплачваюць «камуналку», а калі і ўзнікаюць запазычанасці, то звычайна на кароткі час — да трох месяцаў, пасля чаго іх пагашаюць.

Што да выселенняў за даўгі, то ў міністэрстве нагадалі: такая норма ёсць у Жыллёвым кодэксе, але яна лічыцца выключнай і выкарыстоўваецца вельмі рэдка. Асноўны спосаб уплыву на даўжнікоў — пеня ў памеры 0,3% за кожны дзень пратэрміноўкі. Звычайна гэтага хапае, каб людзі вярталі грошы.

Калі ж запазычанасць не аплачваецца, то яе могуць спагнаць праз выканаўчы надпіс натарыуса або праз суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула