Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне
Наступствы ўчорашняй непагадзі паказалі жыхары Гродзенскай вобласці.
Вось так град прайшоўся па пасёлку Пагранічны, што ў Бераставіцкім раёне, піша NewGrodno.
Відавочцы расказалі, што разам з залевай назіралі моцны вецер і дождж.
«Мы думалі, што павыбівае вокны. Але вынік усё роўна сумны: град збіў усе памідоры і кветкі, ператварыў двор у балота», — кажа аўтар відэа.
Жыхары аграгарадка Азёры таксама паспелі зняць моцны дождж, які куды больш нагадвае залеву. Паводле інфармацыі журналістаў, звестак пра разбурэнні не паступала.