БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцкім раёне на дрывасека ўпаў 22-метровы ствол дрэва

4.09.2025 / 13:59

Nashaniva.com

Мужчына загінуў.

Фота: СК

Трагедыя здарылася ў Лельчыцкім раёне ўчора ўдзень. Брыгада рабочых валiла лес, паведамляе Следчы камітэт

Усё адбылося на тэрыторыі Буйнавіцкага лясніцтва. Вальшчык зрабіў надрэз на вольсе — дрэва расшчапілася. У нейкі момант частка ствала даўжынёй больш за 22 метры ўпала на рабочага.

У выніку памочнік вальшчыка атрымаў цяжкія траўмы. На жаль, выратаваць 54-гадовага пацярпелага не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула